Універсітэт П’ера і Марыі Кюры
універсітэт у Францыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Універсітэт П’ера і Марыі Кюры — Парыж 6 (Université Pierre et Marie Curie або UPMC — Paris Universitas або Універсітэт Парыж 6) — французскі ўніверсітэт, асноўны праваспадкаемца факультэта прыродазнаўчых навук Парыжскага ўніверсітэта. Універсітэт П’ера і Марыі Кюры ў цяперашні час з’яўляецца самым вялікім навукова-медыцынскім комплексам у Францыі. Ён мае 180 лабараторый, большасць з якіх асацыяваны з CNRS. У 2010 годзе ўніверсітэт заняў 39 месца ў акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету. Размешчаны ў кампусе Жусье, станцыя метро «Жусье».
Хуткія факты Універсітэт П'ера і Марыі Кюры (UPMC), Арыгінальная назва ...
Універсітэт П'ера і Марыі Кюры (UPMC) | |
---|---|
Université Pierre-et-Marie-Curie | |
Арыгінальная назва | Université Pierre-et-Marie-Curie |
Заснаваны | 1971, былы Парыжскі ўніверсітэт 1253 |
Год закрыцця | 31 снежня 2017[1] |
Тып | дзяржаўны ўніверсітэт |
Прэзідэнт | Jean Chambaz |
Студэнты | 29 570 |
Бакалаўрыят | 10 670 |
Магістратура | 5 630 |
Дактарантура | 3 250 |
Размяшчэнне | Парыж |
Сайт | upmc |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У 2018 годзе ўвайшоў у склад новага Універсітэта Сарбона.