From Wikipedia, the free encyclopedia
Уолтэр Кронкайт (англ.: Walter Cronkite; 4 лістапада 1916 — 17 ліпеня 2009[8]) — амерыканскі журналіст, вядучы на тэлеканале CBS. Кронкайт прыйшоў на CBS у 1950 годзе, вядучым навінавых выпускаў стаў у 1962 годзе. Неўзабаве атрымаў папулярнасць як «чалавек, якому давяраюць усе».
Уолтэр Кронкайт | |
---|---|
англ.: Walter Leland Cronkite | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Walter Leland Cronkite, Jr. |
Род дзейнасці | журналіст, вядучы навін |
Дата нараджэння | 4 лістапада 1916[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 ліпеня 2009[3][1][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Епіскапальная царква |
Бацька | Walter Leland Cronkite[d][6] |
Маці | Helen Fritsch[d][6] |
Дзеці | Kathy Cronkite[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
George Polk Award[d] (1970) Жывая легенда Бібліятэкі Кангрэса[d] (красавік 2000) Nierenberg Prize[d] (2002) прэмія Пібадзі[d] (1980) прэмія Пібадзі[d] (1962) Trustees Award[d] (1982) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яшчэ большую папулярнасць Кронкайту прынёс яго дакументальны фільм пра вайну ў В'етнаме, які ён зняў у 1968 годзе. У гэтым фільме журналіст заявіў пра неабходнасць вывесці амерыканскія войскі з краіны, бо ЗША гэтую вайну выйграць не змогуць.
Яму давялося асвятляць такія падзеі, як забойства прэзідэнта Джона Кенэдзі і змагара за расавую роўнасць Марціна Лютэра Кінга, Уотэргейцкі скандал, высадка касманаўтаў на Месяц, захоп закладнікаў у амерыканскім пасольстве ў Іране і шмат іншых.
Кронкайт спыніў весці навінавыя выпускі ў 1981 годзе, хоць да астатняга дня знаходзіўся ў штаце тэлекампаніі, зрэдку з'яўляўся на экране. У 2006 годзе ён заклікаў прэзідэнта Буша вывесці войскі з Іраку.
У. Кронкайт быў лаўрэатам шэрагу прэстыжных журналісцкіх прэмій. Яго прафесійныя метады выкладаліся студэнтам-журналістам у шматлікіх краінах свету, у прыватнасці ў СССР.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.