Уотсан-Брэйк (англ.: Watson Brake) — помнік археалогіі ў Луізіяне (ЗША). Быў пабудаваны продкамі сучасных індзейцаў у архаічны перыяд (6 — 4 тысячагоддзі да н. э.).
Складаецца з 11 курганоў вышынёй ад 0,914 м да 7,6 м, аб'яднаных насыпам у форме авала. Паўднёвая частка з'яўляецца археалагічным запаведнікам. Паўночная знаходзіцца на прыватных землях.
Уотсан-Брэйк выкарыстоўваўся у якасці сезоннайй базы мабільнымі групамі паляўнічых і збіральнікаў. Пра гэта сведчаць знаходкі костак рыбін, што нерастуюць увесну — пачатку лета, і насенне раслін, што спеюць улетку або ўвосені. Пацеркі, каменныя прылады і абпаленыя кавалкі гліны, знойдзенныя археолагамі, сведчаць пра мясцовы характар вытворчасці.
Канчаткова пакінуты каля 4800 гадоў таму пасля таго, як рака Арканзас змяніла сваё рэчышча.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.