From Wikipedia, the free encyclopedia
Утрэхцкі псалтыр (нідэрл.: Utrechts Psalter) — помнік сярэднявечнага кніжнага мастацтва, які захоўваецца ва ўніверсітэцкай бібліятэцы Утрэхта (Нідэрланды).
| ||
Утрэхцкі псалтыр. каля 820[1] | ||
нідэрл.: Utrechts Psalter | ||
Матэрыял | пергамент[1] | |
---|---|---|
Утрэхцкая ўніверсітэцкая бібліятэка[d][1] | ||
(інв. Hs. 32) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утрэхцкі псалтыр з’яўляецца выдатным помнікам кніжнага ілюстравання эпохі Каралінгскае Адраджэння. Ён быў створаны каля 820—835 гадоў у бенедыкцінскім манастыры Атвільер у Шампані і ўпрыгожаны зробленымі тушшу 166-ю ілюстрацыямі. Тэкст напісаны на лацінскай мове. Прыкладна ў гэты ж час у Атвільерскім абацтве гэтымі ж каліграфамі і мастакамі было створана і вядомае Евангелле Эбона. З 1732 года Утрэхцкі псалтыр захоўваецца ў бібліятэцы ўніверсітэта горада Утрэхт.
Утрэхцкі псалтыр з’яўляецца таксама важным гістарычным помнікам, які характарызуе лад жыцця і мыслення людзей каралінгскай эпохі — у першую чаргу дзякуючы інтэрпрэтацыям-каментарам, дадзеных выкладзеным у гэтым рукапісы псалмам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.