ФК Дняпро Дніпро
украінскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дняпро» (укр.: Футбо́льний Клуб Дніпро́) — былы ўкраінскі футбольны клуб з горада Дніпро. Заснаваны ў 1918 годзе, расфарміраваны ў 2019 годзе. Двухразовы чэмпіён СССР, уладальнік Кубка СССР (1989). Да другой паловы 2010-х гадоў — адзін з лідараў украінскага футбола. Хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Дняпро-Арэна», які быў адмыслова пабудаваны да чэмпіянату Еўропы 2012 года, які праходзіў у Польшчы і Украіне і які здольны змясціць 34 тысячы гледачоў. Раней хатнія матчы праходзілі на стадыёне «Метэор», які быў пабудаваны яшчэ ў 1966 годзе.
Хуткія факты Дняпро Дніпро, Поўная назва ...
Дняпро Дніпро | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | укр.: Футбо́льний Клуб Дніпро́ | ||
Мянушкі |
укр.: Дніпряни (Дняпране) укр.: Синьо-біло-блакитні (Сіне-бела-блакітныя) |
||
Заснаваны | 1918 | ||
Расфарміраваны | 2019 | ||
Горад | Дніпро, Украіна | ||
Стадыён |
Дняпро-Арэна, Дніпро Умяшчальнасць: 31 003 |
||
Уладальнік | Ігар Валер’евіч Каламойскі | ||
Галоўны трэнер | |||
Чэмпіянат | Аматарскі | ||
2018/19 | 8 месца ў групе 3 | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
Закрыць
Клуб традыцыйна мае блакітныя і белыя колеры. Найлепшым бамбардзірам клуба за ўсе часы з’яўляецца Алег Пратасаў.