ФК Лацыа
італьянскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ла́цыа» (італ.: S.S. Lazio) — італьянскі футбольны клуб з горада Рым. Заснаваны ў 1900 годзе. Двухразовы чэмпіён Італіі (1974, 2000), сяміразовы ўладальнік Кубка Італіі. Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў УЕФА (1999) і Суперкубка УЕФА (1999).
Лацыа | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Società Sportiva Lazio S.p.A. | |||
Заснаваны | 9 студзеня 1900 | |||
Горад | Рым, Італія | |||
Стадыён |
Стадыа Алімпіка Умяшчальнасць: 70 634 |
|||
Уладальнік | Клаўдзіа Лаціта[d] | |||
Прэзідэнт | Клаўдзіа Лаціта[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Серыя A | |||
2022/23 | 2 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Каманда была заснавана ў 1900 годзе, і большую частку сваёй гісторыі праводзіць найвышэйшай лігі краіны Серыі A. Клуб меў першы буйны поспех у 1958 годзе, калі перамог у Кубку лігі. У 1974 годзе яны выйгралі свой першы тытул Серыі А. Апошнія 15 гадоў былі самым паспяховым перыядам у гісторыі «Лацыа», калі яны перамаглі ў Кубку ўладальнікаў кубкаў і Суперкубку УЕФА ў 1999 годзе, чэмпіянат Італіі ў 2000 годзе, некалькі кубкаў лігі і дасягнулі да фіналу Кубка УЕФА ў 1998 годзе.
«Лацыа» традыцыйна мае блакітныя кашулі і шорты з белымі шкарпэткамі. Іх стадыён Стадыа Алімпіка мае ўмяшчальнасць у 72 689 чалавек[1], які яны падзеляюць з «Ромай». «Лацыа» мае даўнюю канкурэнцыю з «Ромай», дэрбі паміж гэтымі клубамі называецца Рымскім дэрбі, супрацьстаянне вядзецца з 1929 года[2].
Клуб «Лацыа» з’яўляецца спартыўным клубам, які аб’ядноўвае каманды ў сарака спартыўных дысцыплін, больш чым любое іншае спартыўнае аб’яднанне ў свеце[3].