ФК Малага
іспанскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ма́лага» (ісп.: Málaga Club de Fútbol) ― іспанскі футбольны клуб з аднайменнага горада, з аўтаномнай супольнасці Андалусія. «Малага» лічыцца спадкаемцай іншага клуба з Малагі «CD Málaga», знакамітага андалузскага клуба, што агулам правёў дванаццаць сезонаў у Ла Лізе, дваццаць дзевяць у Сегундзе і дзевяць сезонаў у Тэрсеры, пасля чаго ў 1992 годзе клуб быў скасаваны. Цяперашняя «Малага» з’явілася як рэзерва зніклай.
Малага | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Málaga Club de Fútbol, S.A.D. | |||
Заснаваны | 1948 | |||
Горад | Малага, Іспанія | |||
Стадыён |
Ла Расаледа Умяшчальнасць: 30 044 |
|||
Уладальнік | Абдула бін Насер бін Абдула Аль Ахмед Аль Тані[d] | |||
Прэзідэнт | Абдула бін Насер бін Абдула Аль Ахмед Аль Тані[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прымера Федэрасьён | |||
2022/23 | ▼ 20 месца ў Сегундзе | |||
Сайт | malagacf.com (ісп.) (англ.) (кіт.) (ар.) | |||
|
У сезоне 2002/03 клуб здолеў дайсці да чвэрцьфіналу Кубка УЕФА. У 2006 годзе былы прэзідэнт мадрыдскага «Рэала» іспанскі бізнесмен Ларэнца Санс выкупіў 97 працэнтаў акцый клуба ў сваю ўласнасць. Ён прызначыў свайго сына Фернанда Санса, былога іграка і капітана «Малагі», прэзідэнтам клуба. Клуб на цяперашні час мае рэзервовую каманду «Атлетыка Малагуэнья». Клуб быў зноў прададзены ў чэрвені 2010 года, катарскаму інвестару Абдуле бін Насеру бін Абдуле аль-Ахмеду эль-Тані, які выкупіў клуб у Санса.