ФК Манака
французскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Манака» (фр.: Monaco) — футбольны клуб з горада Фанвіей, княства Манака. Клуб быў заснаваны ў 1924 годзе, цяпер гуляе ў Лізе 1, найвышэйшым дывізіёне французскага футбола. Каманда гуляе свае хатнія матчы на стадыёне «Луі II» у Фанвіей.
Манака | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Association Sportive de Monaco Football Club | |||
Заснаваны | 23 жніўня 1924 | |||
Горад | Фанвіей, Манака | |||
Стадыён |
Луі II Умяшчальнасць: 18 500 |
|||
Уладальнік | Дзмітрый Рыбалоўлеў[d] і Грымальдзі[d] | |||
Прэзідэнт | Дзмітрый Рыбалоўлеў[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Ліга 1 | |||
2022/23 | 6 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Нягледзячы на тое, што клуб размяшчаецца ў Манака, клуб лічыцца французскім, бо знаходзіцца ў французскай сістэме футбольных ліг і таму, што Княства Манака не з’яўляецца членам УЕФА[1][2]. «Манака» з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў у Францыі, заваяваўшы восем чэмпіёнскіх тытулаў і атрымаўшы перамогу ў пяці розыгрышах Кубка Францыі. Клуб таксама рэгулярна выступае ў еўрапейскіх футбольных спаборніцтвах, заняўшы другое месца ў гэткіх турнірах, як Кубак уладальнікаў кубкаў і Ліга чэмпіёнаў у 1992 і 2004 гадах адпаведна.
Найбольш паспяховымі гадамі клуба лічацца 1970-я і канец 1980-х. Найбольш выбітнымі галоўнымі трэнерамі клуба з’яўляюцца Люсьен Ледзюк і Арсен Венгер, пад кіраўніцтвам якіх клуб быў адным з лідараў еўрапейскага футбола. Традыцыйнымі колерамі «Манака» з’яўляюцца чырвоны і белы, што адпавядае колерам сцяга княства. «Манака» з’яўляецца членам Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў. У снежні 2011 года дзве трэці акцый клуба былі прададзены інвестыцыйнай групе на чале з расійскім мільярдэрам Дзмітрыем Рыбалоўлевым[3].
Пры фінансавай падтрымцы Рыбалоўлева, клуб набыў некалькі знакамітых ігракоў, у тым ліку Радамеля Фалькаа, Жуана Матынью, Хамеса Радрыгеса і Рыкарду Карвалью, якія дэбютавалі за клуб у сезоне 2013/14.