ФК Феенорд
нідэрландскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Феенорд» (нідэрл.: Feyenoord Rotterdam) — нідэрландскі футбольны клуб з горада Ротэрдам. Быў заснаваны пад назвай «Вільгельміна» ў 1908 годзе, але ў 1912 годзе клуб змяніў сваю назву на сучасную і пераехаў на стадыён «Дэ Кёйп» у 1937 годзе. 16-разовы чэмпіён Нідэрландаў і 13-разовы ўладальнік Кубка Нідэрландаў, 4-разовы ўладальнік Суперкубка Нідэрландаў.
Феенорд | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Поўная назва | нідэрл.: Feyenoord Rotterdam | |||
Мянушкі | нідэрл.: De Trots van Zuid (Гонар Поўдня) | |||
Заснаваны | 1908 | |||
Горад | Ротэрдам, Нідэрланды | |||
Стадыён |
Дэ Кёйп, Ротэрдам Умяшчальнасць: 51 177 |
|||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Эрэдывізі | |||
2022/23 | 1 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Феенорд» з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў у Нідэрландах. Клуб таксама з’яўляецца ўладальнікам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1970), двух Кубкаў УЕФА (1974, 2002) і аднага Міжкантынентальнага кубка (1970). «Феенорд» гістарычна з’яўляецца адным з трох дамінуючых клубаў краіны, у адным шэрагу з «Аяксам» і ПСВ. Гэтыя тры клубы з’яўляюцца адзінымі клубамі, якія правялі ўсе сезоны Эрэдывізіі з моманту яе стварэння ў 1952 годзе.
Клуб вядомы сваёй велізарнай нацыянальнай падтрымай. Найбольш паспяховы перыяд клуба ў гісторыі быў у 1960-я і 1970-я гады, калі Кун Мулейн і Увэ Кіндваль прывялі клуб да шасці чэмпіёнскіх тытулаў, двух еўрапейскіх трафеяў, Міжкантынентальнага кубка і, тым самым стаўшы першым нідэрландскім клубам, які атрымаў перамогу ў Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў і Міжкантынентальным кубку. «Феенорд» мае даўняе супрацьстаянне з «Аяксам», як сутыкненне паміж двума найбуйнейшымі гарадамі ў Нідэрландах. Іхнае дэрбі мае назва Дэ Класікер (нідэрл.: De Klassieker).