Фарбы
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фарбы, значэнні.
Фарбы — агульнае найменне для групы каляровых фарбавальных рэчываў, прызначаных для непасрэднага выкарыстання ў той ці іншай сферы быту.
Па хімічным саставу пігменты і вырабленыя з іх фарбы падзяляюцца на мінеральныя (неарганічныя солі ці аксіды металаў) і арганічныя (складаныя злучэнні, галоўным чынам расліннага ці жывёльнага паходжання). І тыя і іншыя могуць быць натуральнымі (прыроднымі) і штучнымі (сінтэтычнымі).
Часцей за ўсё пад словам «фарбы» маюць на ўвазе суспензіі пігментаў ці іх сумесі з напаўняльнікамі, у сувязным — пакосту, ПВА-эмульсіі, латэксах ці іншых плёнкаўтваральных рэчывах. Фарбы наносяць непасрэдна на наяўны матэрыял ці на грунт.