Франконія (герцагства)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Франконія (значэнні).
Герцагства Франконія (ням.: Herzogtum Franken) — адно з племянных герцагстваў, што ўтварыліся на тэрыторыі Усходне-Франкскага каралеўства (Германіі). У яго склад уваходзіла гістарычная вобласць Франконія, сучасны Гесэн, паўночны Бадэн-Вюртэмберг, часткі Рэйнланд-Пфальца і Баварыі.