Францішак Аляхновіч
беларускі драматург, тэатральны дзеяч і публіцыст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Франці́шак Ка́ралевіч Аляхно́віч, Аляхно́віч-Але́кна (9 (21) сакавіка 1883, Вільня — 3 сакавіка 1944, Вільня) — беларускі драматург , тэатральны дзеяч, публіцыст , празаік .
Хуткія факты Францішак Аляхновіч, Асабістыя звесткі ...
Францішак Аляхновіч | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Францішак Каралевіч Аляхновіч |
Псеўданімы | Юрый Монвід, Я. Монвід і І. Монвід |
Дата нараджэння | 9 (21) сакавіка 1883[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 сакавіка 1944(1944-03-03)[1][2] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Караль Іванавіч Аляхновіч[d] |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, публіцыст, пісьменнік, паэт, журналіст, рэдактар газеты |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | «На Антокалі» (1905) |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Яго аповесць «У капцюрох ГПУ» ёсць адным з ранніх твораў сусветнай літаратуры, які апісвае жыццё ў сталінскім канцэнтрацыйным лагеры непасрэдна з погляду арыштанта.
П’есы Францішка Аляхновіча актыўна ставіліся аматарскімі і паўпрафесійнымі калектывамі Беларусі, Латвіі, Чэхіі і найбольш трупай Уладзіслава Галубка[3]. За плённую працу Францішка Аляхновіча на ніве тэатра яшчэ пры жыцці яму прысвоілі званне «бацькі найноўшай беларускай драматургіі»[4].