Харціцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Харці́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Харціца.
Харціцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Мастоўскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Харціца |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 жніўня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 108 |
Плошча | 72,95 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Русінавецкі сельсавет у складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Русінаўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лаўненскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў Гродзенскім раёне. З 6 студзеня 1965 года ў Мастоўскім раёне. 23 ліпеня 1965 года перайменаваны ў Харціцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Харціца[2]. У 1978 годзе ў склад Лунненскага сельсавета перададзена вёска Пладовая[3]. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дубненскага сельсавета[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1108 чалавек[5], з іх 75,1 % — беларусы, 16,0 % — палякі, 6,6 % — рускія[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: аграгарадок Харціца, вёскі Агароднікі, Казакоўцы, Каўшова, Лаўна, Мазанава, Нёман, Раўкі, Русінаўцы, Чарлёна і Чарлёнка.