Хатні камп’ютар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хатні (бытавы) кам’ютар — камп’ютар, прызначаны для выкарыстання дома. Тэрмін побытавы ці хатні камп’ютар пазначае танны сегмент другога пакалення мікракамп’ютараў, якія з’явіліся на рынку ў 1977 годзе і атрымалі шырокае распаўсюджанне ў 1980-я гады. У адрозненні ад даражэйшых і мацнейшых машын, што звычайна зваліся прафесійнымі ці персанальнымі камп’ютарамі (калька з англамоўнага тэрміна Personal Computer), хатнія камп’ютары былі адметныя меншым коштам, больш сяброўскім інтэрфейсам да карыстальніка і зручнасцю канструкцыі.
Хатнія камп’ютары сталі шырока даступнымі, калі пачалася масавая вытворчасць мікрапрацэсараў, а таксама мікрасхем вялікай ступені інтэграцыі, што прывяло да рэзкага скарачэння памераў камп’ютараў і іх танненню. Гэта дазволіла выкарыстоўваць камп’ютары ў хатніх умовах. Калі раней, у сярэдзіне 70-х, мікракамп’ютары з’яўляліся не болей чым дарагімі і маламоцнымі цацкамі для прафесіяналаў і энтузіастаў, то пад канец дзесяцігоддзя наймацнейшыя экзэмпляры маглі канкураваць з таннымі міні-ЭВМ, стварыўшы сегмент прафесійных камп’ютараў (які ператварыўся потым у рабочыя станцыі), тады як самыя простыя канфігурацыі сталі даступныя коштам прыватнаму спажыўцу. У далейшым, у сувязі с ростам выкарыстання ў побытавай сферы IBM PC-сумяшчальных ПК (т.з. персанальных, першапачаткова даволі дарагіх і прэзентаваных IBM як прызначаныя для 100 % прафесійнага, пераважна офіснага ўжывання, але з развіццём тэхналогій яны значна патаннелі і сталі больш універсальнымі), тэрмін «бытавы (хатні) камп’ютар» быў выцеснены тэрмінам «персанальні камп’ютар» (ПК).