Хелаты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хела́ты, хела́тныя злучэнні, таксама унутрыкомплексныя злучэнні — клас комплексных злучэнняў, у якіх цэнтральны атам (ці іон) звязаны з двума і больш атамамі ліганду, у выніку чаго ўтвараецца некалькі гетэрацыклаў.
Найбольш пашыраны хелаты металаў. Характарызуюцца высокай устойлівасцю. Некаторыя хелатныя злучэнні (хларафіл, гемаглабін, вітамін В12 і інш.) адыгрываюць важную ролю ў працэсах жыццядзейнасці.
Выкарыстоўваюцца пры аналізе і раздзяленні хімічных элементаў, для вывядзення цяжкіх і радыеактыўных металаў з арганізма і інш.