кароль Аўстразіі (717—719) From Wikipedia, the free encyclopedia
Хлотар IV (фр.: Clotaire IV; каля 685 — 719) — кароль франкаў з 717 года. З дынастыі Меравінгаў, паходжанне яго невядома; паводле некаторых крыніцах сын Дагаберта II, паводле іншых — Тэадорыха III. Хлотар быў у 717 годзе абвешчаны каралём Аўстразіі маярдомам Карлам Мартэлам, які тым часам вёў барацьбу з Нейстрыяй, якая прызнала каралём Хільперыка II, і меў патрэбу ў Меравінгу, ад імя якога ён мог бы кіраваць. Хлотар IV быў нікчэмным ценем караля. Імя Хлотар (ці Клотар — Chlotarius, або Хлатахарый — Chlotacharius — тое ж, што пазней Лотар) у перакладзе з франкскай азначае «Які мае знакамітую армію».
Хлотар IV | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Chlotarius, Chlotacharius, фр.: Clotaire | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хільперык II | ||||||
Пераемнік | Хільперык II | ||||||
Нараджэнне |
каля 685
|
||||||
Смерць |
719
|
||||||
Род | Меравінгі | ||||||
Бацька |
Дагаберт II (?) Тэадорых III (?) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 717 годзе Карл, вярнуўшыся ў Нейстрыю з войскамі для нападу на караля Хільперыка II і яго маярдома Рагенфрыда, пацвердзіў сваё вяршэнства перамогай у бітве пры Венсі, каля Камбрэ. Ён пераследваў да Парыжа караля і маярдома, пасля чаго вярнуўся ў Кёльн ліквідаваць іншую сваю суперніцу — Плектруду. Зладзіўшыся з ёй, ён абвясціў Хлотара каралём Аўстразіі супраць Хільперыка, які падтрымліваў Рагенфрыда, а не Карла, у якасці кандыдата на пасаду маярдома.
У 718 годзе, Карл ізноў разбіў Хільперыка пры Суасоне. Кароль бег са сваім саюзнікам, Эдам Вялікім, герцагам Аквітаніі, у яго герцагства. Неўзабаве Эд пакінуў саюз з Хільперыкам і запытаў міру. У абмен на прызнанне сябе каралём усіх франкаў, Хільперык адмовіўся ад прызначэння ўласнага маярдома на карысць Карла.
Магчыма, Хлотар памёр у тым жа 718 годзе. Вядома, што ў 719 годзе Хільперык быў абвешчаны каралём усіх франкаў, што магло азначаць прызнанне яго з боку Карла з прычыны смерці Хлотара. Зрэшты, магчыма, што Хлотар яшчэ быў жывы, а памёр ён у 719, 720, ці нават у 721 годзе.
Магчыма таксама, што Хлотар быў сынам (ці ўнукам) Хільдэберта III або, можа быць, нават не быў Меравінгам па нараджэнні, а ўсяго толькі зручнай марыянеткай, якая служыла тагачасным палітычным мэтам Карла. Яго валадаранне, калі гэта можна так назваць, не адрознівалася паслядоўнасцю; зрэшты, ніякай рэальнай улады ён усё роўна не меў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.