![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/53/Kristelig_Folkeparti_Logo.svg/langbe-640px-Kristelig_Folkeparti_Logo.svg.png&w=640&q=50)
Хрысціянская народная партыя (Нарвегія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хрысціянска народная партыя (букмал: Kristelig Folkeparti, нюнорск Kristeleg Folkeparti, KrF) — хрысціянска-дэмакратычная[6][7] палітычная партыя ў Нарвегіі, заснаваная ў 1933 годзе. Партыя з’яўляецца сябрам-назіральнікам Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП).
Хрысціянская народная партыя | |
---|---|
букмал: Kristelig Folkeparti, нюнорск Kristeleg Folkeparti | |
![]() | |
Лідар | Olaug Bollestad[d][1] |
Заснавальнік | Нільс Лавік[2] |
Дата заснавання | 4 верасня 1933 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | хрысціянская дэмакратыя |
Інтэрнацыянал | |
Маладзёжная арганізацыя | Norwegian Young Christian Democrats[d] |
Колькасць членаў | 27 122[4] і 18 582[5] |
Сайт | krf.no (нарв.) |
![]() |
Лідар хрысціянскіх дэмакратаў з 1983 па 1995 год Х’ель Магнэ Буневік быў адным з самых выбітных палітычных дзеячаў сучаснай Нарвегіі, займаючы пасаду прэм’ер-міністра з 1997 па 2000 год і з 2001 па 2005 год. Пад старым кіраўніцтвам Бандэвіка і Вальгерды Сварстад Хаугланд партыя была ў некаторай ступені радыкалізаваная і зрушылася налева. Шмат у чым па прычыне іх дрэнных вынікаў на выбарах 2009 года. Партыя сутыкнулася з канфліктам паміж сваім кансерватыўным і левым крылом[8]. Да 2019 года лідарам быў Кнуд Арыльд Харыдэ, які прывёў партыю ў левы кірунак (больш у бок зялёных) у рамках працэсу «абнаўлення»[9][10] і прадставіў змяненне клімату і абарону навакольнага асяроддзя ў якасці найбольш важных пытанняў партыі[11], што адштрухнула вялікую колькасць былога электарату. Такім чынам, партыя адыйшла ад першапачатковага свайго сэнсу і адышла ад хрысціянскай дэмакратыі на карысць зялёнай палітыцы і сацыял-дэмакратыі.