ЦЭЦ-4 (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
ЦЭЦ-4 — філіял РУП «Мінскэнерга» — прадпрыемства энергетыкі ў паўднёва-заходняй частцы Мінска.
Мінская ЦЭЦ-4 | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | Мінск |
Статус | дзеючая |
Увод у эксплуатацыю | 1977 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Электрычная магутнасць, МВт | 1035 МВт |
Характарыстыкі абсталявання | |
Асноўнае паліва | прыродны газ |
Кацельныя агрэгаты | Е-420-140 НГМ, КП-1000-255НГМ |
Колькасць і марка турбін | ПТ-60-130/1, Т-100/110-130, Т-250/300-240-3 |
На карце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
ЦЭЦ-4 (Мінск) на Вікісховішчы |
Тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне для будаўніцтва новай магутнай загараднай ЦЭЦ было выканана «УНДПІэнергапрам» у 1967 годзе. Аднак будаўніцтва Мінскай ЦЭЦ-4 на пляцоўцы плошчай 192,8 га, размешчанай на задах ад беларускай сталіцы, за кальцавой аўтамабільнай дарогай, пачалося толькі ў 1972 годзе. Дабудаваная ў 1977 годзе. 30 верасня 1977 г. адбыўся пуск першага энергетычнага комплексу ў складзе турбіны ПТ-60 і катла БКЗ-420[1]. Вызначаная магутнасць 1035 МВт. У асноўным станцыя працуе па цеплавому графіку нагрузак, але, ў сувязі з высокай эканамічнасцю блокаў, станцыя прыцягваецца да рэгулявання электрычнай нагрузкі ў гадзіны дзённага і вячэрняга максімумаў.
Забяспечвае цяплом і электрычнасцю ўсю паўднёва-заходнюю частку Мінска, а менавіта жылыя раёны Малінаўка, Паўднёвы Захад, Сухарава, Кунцаўшчыну, Захад, Красны Бор і Каменную Горку. ЦЭЦ размешчана за межамі Мінскай кальцавой аўтадарогі, таму мінімальна ўплывае на экалагічную абстаноўку ў горадзе.