Цвітан Галіч (29 лістапада 1909 — 6 красавіка 1944) — харвацкі ас часоў Другой сусветнай вайны.

Хуткія факты Цвітан Галіч, Род дзейнасці ...
Цвітан Галіч
Thumb
Род дзейнасці лётчык
Дата нараджэння 29 лістапада 1909(1909-11-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 1944(1944-04-06) (34 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Royal Yugoslav Air Force[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
German Cross in Gold
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся 29 лістапада 1909 года ў вёсцы Горыца каля мястэчка Любушкі на адрыятычным узбярэжжы Харватыі, што была ў той час у складзе Аўстра-Венгрыі. Скончыў сярэднюю школу ў горадзе Совічы, што ў цяперашняй Босніі і Герцагавіне. У 1927 годзе быў прызваны ў югаслаўскія каралеўскія паветраныя сілы і скончыў лётную акадэмію ў горадзе Мостар у 1932 годзе.

Пасля заканчэння красавіцкай вайны далучыўся да ваенна-паветраных сіл Незалежнай Харватыі. Стаў валанцёрам, далучыўшыся да Харвацкага паветранага легіёна, і адправіўся ў горад Фюрт пад Нюрнберг для спецыяльных трэніровак перад адбыццём на Ўсходні фронт як сябрам 15-ай (харвацкай) эскадрыльі (штафеля). Першая перамога ў паветраным баю была атрымана Галічам 2 сакавіка 1942 года на самалёце Bf 109E-4, збіўшы савецкі разведчык Р-10 каля пасёлка Магітаўка на ўзбярэжжы Азоўскага мора.

Да чэрвеня 1943 года Цвітан атрымаў 38 пацверджаныя паветраныя перамогі. 3 чэрвеня быў узнагароджаны Германскім крыжом у золаце. З Германіі ён таксама атрымаў жалезныя крыжы 2-га і 1-га класаў. Антэ Павеліч узнагародзіў пілота ўзнагародай «За храбрасць» і дараваў званне «рыцар».

Загінуў харвацкі ас пад час паветранага налёта англійскай авіяцыі на аэрадром Залужаны, што пад горадам Баня-Лука 6 красавіка 1944 года ад выбуху бомбы. Адбылося гэта ў той момант, калі Галіч вярнуўся з патрулявання, прызямліўся і вылазіў з самалёта. Пахаваны быў Цвітан на могілках Мірагой у Заграбе. Але магіла быра разбурана камуністамі пасля ўзяцця горада ў 1945 годзе.

Усяго на рахунку Галіча 439 баявых вылетаў, 38 перамог падцверджаных і 8 непадцверджаных.

Зноскі

    Літаратура

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.