![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3a/Flag_of_Tsivilsk_%2528Chuvashia%2529.svg/langbe-640px-Flag_of_Tsivilsk_%2528Chuvashia%2529.svg.png&w=640&q=50)
Цывільск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цывільск (руск.: Цивильск, чувашск.: Çĕрпӳ) — горад (з 1781) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Цывільскага раёна Чувашыі. Насельніцтва 12,9 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1589 годзе.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Размешчаны пры зліцці Вялікага і Малога Цывыляў. Знаходзіцца за 37 км ад Чэбаксар на перакрыжаванні аўтамагістраляў дзяржаўнага значэння Ніжні Ноўгарад — Казань і Цывільск — Ульянаўск і аўтадарог рэспубліканскага значэння. За 8 км ад Цывільска праходзіць чыгуначная лінія Канаш — Чэбаксары.
У горадзе дзейнічаюць аўтарамонтны завод, эксперыментальна-вопытны завод «Цывільскхмельмаш», ткацкая фабрыка, харчовыя прадпрыемствы (малочны завод, хлебакамбінат), пеньказавод, хмелефабрыка, цагельня.