Цыклагексанол
хімічнае злучэнне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Цыклагексанол — аліцыклічны спірт; формула C6H11OH.
Цыклагексанол | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₆H₁₂O |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | 108-93-0 |
PubChem | 7966 |
Рэг. нумар EINECS | 203-630-6 |
SMILES | |
RTECS | GV7875000 |
ChemSpider | 7678 |
Бясколерныя крышталі са слабым пахам камфары, тэмпература плаўлення 25,15 °C, тэмпература кіпення 161,1 °C, шчыльнасць 0,942 г/см³ (пры тэмпературы 30 °C).
Раствараецца ў вадзе (4—5 % пры 20 °C), змешваецца з большасцю арганічных растваральнікаў, растварае многія алеі, воскі і палімеры. Цыклагексанол утварае ўсе характэрныя для спіртоў вытворныя (алкагаляты, складаныя эфіры і інш.); каталітычнае акісленне яго кіслародам паветра прыводзіць да цыклагексанону, а ў больш жорсткіх умовах — да адыпінавай кіслаты. Цыклагексанол лёгка дэгідратуецца з утварэннем цыклагексану C6H10.
Атрымліваюць цыклагексанол гідраваннем фенолу, акісленнем цыклагексану (у гэтым выпадку звычайна ў сумесі з ціклагексанонам); выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытворчасці капралактаму.