![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5c/Berlin_Aussicht_vom_Humboldt_Forum_asv2023-02_img03.jpg/640px-Berlin_Aussicht_vom_Humboldt_Forum_asv2023-02_img03.jpg&w=640&q=50)
Цэйхгаўз (Берлін)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэйхгаўз[3] (ням.: Zeughaus, прамаўляецца «цойгхаус») — будынак у Берліне, было пабудавана ў якасці арсенала на бульвары Унтэр-дэн-Ліндэн і з’яўляецца яго найстарэйшым будынкам.
Славутасць | |
Цэйхгаўз | |
---|---|
![]() | |
52°31′04″ пн. ш. 13°23′49″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Архітэктар | Франсуа Бландэль[d] |
![]() |
Першы камень у падмурак гэтага арсенала быў закладзены ў 1695 годзе. Будаўніцтва аднаго з самых прыгожых будынкаў нямецкага барока ў Паўночнай Германіі завяршылася толькі ў 1730 годзе.
Багата аздоблены фасад упрыгожвае мноства алегарычных фігур. На галоўным партале — выява прускага караля Фрыдрыха I, па загадзе якога быў пабудаваны Цэйхгаўз. Дзве багіні Перамогі нясуць яго герб. Надпіс, сэнс якога павінен падкрэсліць разумнасць ужывання зброі толькі для справядлівых мэт, у прыватнасці абвяшчае: «…На страх ворагам, у імя абароны свайго народа і саюзнікаў — Фрыдрых I». Чатыры жаночыя фігуры галоўнага ўваходу сімвалізуюць піратэхніку, арыфметыку, геаметрыю і механіку.
У 1806 годзе Цэйхгаўз быў разбураны войскамі Напалеона. У 1817—1821 гадах будынак быў адноўлены пад кіраўніцтвам Шынкеля, а падчас Другой сусветнай вайны зноў разбураны.
21 сакавіка 1943 года быў запланаваны замах на Гітлера з Герынгам, Гімлерам і Кейтэлем падчас іх наведвання выстаўкі армейскіх трафеяў у Цэйхгаўзе. План складаўся ў тым, што начальнік разведкі групы армій «Цэнтр» палкоўнік Рудольф-Крыстаф фон Герсдорф ахвяруе сабой, схаваўшы на сабе дзве міны запаволенага дзеяння, каб падарваць фюрара і яго акружэнне. Аднак Гітлер прабыў на выстаўцы менш часу, чым чакалася, і план сарваўся[4].
З 1952 па 1990 гады ў будынку Цэйхгаўза знаходзіўся Музей нямецкай гісторыі. Пасля ўз’яднання краіны плошчы былі перададзены Нямецкаму гістарычнаму музею.