From Wikipedia, the free encyclopedia
«Чорнае люстэрка» (англ.: Black Mirror) — брытанскі фантастычны тэлесерыял, створаны па сцэнары Чарлі Брукера. Серыі не звязаныя паміж сабой ні сюжэтам, ні акцёрамі, ні часам або месцам апавядання. Па словах Брукера, усе сюжэты аб'ядноўвае толькі сатыра на той лад жыцця, што распаўсюджаны ў сучасным грамадстве[6]. Скразная тэма — уплыў інфармацыйных тэхналогій на чалавечыя адносіны[7].
Прэм'ера першага сезона адбылася 4 снежня 2011 года на тэлеканале Channel 4, паказ другога сезона пачаўся 11 лютага 2013 года. 16 снежня 2014 года выйшла спецыяльная калядная серыя. У верасні 2015 года кампанія Netflix замовіла вытворчасць трэцяга сезону, які складаецца з 6 серый, паказ якіх адбыўся 21 кастрычніка 2016 года[8]. Паказ чацвёртага сезону, які складаецца з 6 серый, запланаваны на 2017 год[9].
Сезон | Эпізоды | Прэм'ера | |
---|---|---|---|
Сезон 1 | 3 | 4 снежня, 2011 | |
Сезон 2 | 3 | 11 лютага, 2013 | |
Сезон 3 | 6 | 21 кастрычніка, 2016 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.