From Wikipedia, the free encyclopedia
Чыр (руск.: Чир) — рака ў Растоўскай і Валгаградскай абласцях Расійскай Федэрацыі, правы прыток Дона. Адно з меркаваных месцаў бітвы дружыны ноўгарад-северскага князя Ігара з полаўцамі.
Чыр | |
---|---|
руск. Чир | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 317 км |
Басейн | 9 580 км² |
Расход вады | 12 м³/с (за 10 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | Donskaya Gryada[d] |
• Месцазнаходжанне |
Данская града, хутар Іллічоўка |
• Каардынаты | 49°23′16″ пн. ш. 41°10′14″ у. д.HGЯO |
Вусце | Цымлянскае вадасховішча |
• Месцазнаходжанне | хутар Астроўскі |
• Каардынаты | 48°26′47″ пн. ш. 43°05′02″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Цымлянскае вадасховішча → Дон → Азоўскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Растоўская вобласць, Валгаградская вобласць |
Код у ДВР | 05010300812107000009603 |
Даўжыня ракі — 317 км, вадазборная плошча — 9580 км²[1][2]. Упадае ў Цымлянскае вадасховішча за 456 км вышэй за вусце Дона[2].
Чыр бярэ пачатак на Данскай градзе (вышэй за хутар Іллічоўка). У вярхоўі Чыр даволі блізка падыходзіць (кіламетраў на 15) да Дона, прычым грэбень водападзелу набліжаецца да Дона амаль на 5 км. Заходні водападзел з Калітвай таксама падыходзіць амаль ушчыльную да ракі, з прычыны чаго правыя прытокі Чыра маюць выгляд буйных лагчын, даўжынёю не больш за 10-15 км. Далей Чыр паварочвае на паўднёвы ўсход і паступова аддаляецца ад Дона. У верхнім цячэнні даліна ракі шырокая, неглыбокая і досыць сіметрычная. Вышыня і крутасць абодвух берагоў аднолькавыя, па левым беразе цягнуцца пяскі. Злева ўпадаюць шэраг доўгіх лагчын і малаводных рэчак (Чорная, Крывая і Цуцкан), але сам Чыр у вярхоўях даволі глыбокі і ўтварае добрыя плёсы. Асноўны напрамак цячэння з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Ніжэй вусці ракі Куртлак пачынаецца сярэдняя плынь Чыра, які паварочвае прама на поўдзень. Тут правы бераг рэзка стромкі да абрывістага, левы — спадзісты і неўзаметку пераходзіць у пакатыя схілы водападзельнага стэпу, пакрытыя рухомымі пяскамі. У сярэднім і ніжнім цячэнні Чыр мае значную шырыню і глыбіню і сталую плынь, падтрымоўваную крыніцамі, што сілкуюцца водамі пяшчаных тэрас[3]. Ніжэй за хутар Саланецкі Чыр паварочвае на ўсход, у раёне горада Суравікіна — на паўднёвы ўсход.
Асноўныя прытокі[2]:
(*) — цяпер упадаюць у Чырскі заліў Цымлянскага вадасховішча.
З прычыны значнага выпарэння ў вяснова-летнюю пару, асноўнае сілкаванне рака атрымлівае падчас вясновага снегараставання. Гадавы сцёк выяўляецца звычайна высокай вясновай паводкай і нізкай летне-восеньскай і зімовай межанью[7].
Асноўныя населеныя пункты: станіцы Каргінская, Бакоўская, Краснакуцкая, Савецкая, Абліўская (Растоўская вобласць), горад Суравікіна (Валгаградская вобласць).
Паводле даных дзяржаўнага воднага рэестра Расійскай Федэрацыі рака належыць да Данской басейнавай акругі; водагаспадарчы ўчастак — Чыр, без ракі Чыр; рачны падбасейн ракі — Дон паміж упадзеннем Хопра і Северскага Данца. Рачны басейн ракі — Дон (расійская частка вадазбору)[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.