Чысцінскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чы́сцінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Чысць.
Хуткія факты Чысцінскі сельсавет, Краіна ...
Чысцінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Маладзечанскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Чысць |
Дата ўтварэння | 26 жніўня 1991 |
Насельніцтва (2019) | 6 665 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222321 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Закрыць
Утвораны 26 жніўня 1991 года ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці БССР з часткі Красненскага сельсавета. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Красненскага сельсавета перададзена вёска Раёўка[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 5661 чалавек[2], з іх 88,8 % — беларусы, 8,2 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 6665 чалавек[4].