Шаблон:Выбраны змест/Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларусь, Рэспубліка Беларусь — дзяржава ва Усходняй Еўропе, на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны. Тэрыторыя краіны — 207,6 тыс. км², колькасць насельніцтва на 2024 год — 9 156 тыс. чалавек. Працягласць з поўначы на поўдзень 560 км, з захаду на ўсход — 650 км. На паўночным захадзе мяжуе з Літвой, на захадзе з Польшчай, на поўначы з Латвіяй, на ўсходзе з Расіяй, на поўдні з Украінай. У краіне 6 абласцей, 118 раёнаў. Сталіца Рэспублікі Беларусь і найбуйнейшы горад — Мінск, ён мае асаблівы статус горада рэспубліканскага падпарадкавання.
![беларусь на карце](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f0/Belarus_in_Europe_%28-rivers_-mini_map%29.svg/640px-Belarus_in_Europe_%28-rivers_-mini_map%29.svg.png)
Унітарная дзяржава, прэзідэнцкая рэспубліка. Грашовая адзінка — беларускі рубель (далей…).