Шаблон:Выбраны змест/Мастэрс 2014 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мастэрс 2014, таксама вядомы як Dafabet Masters 2014 (ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 12 па 19 студзеня 2014 года ў «Аляксандра-палацы», у Лондане. Турнір стаў саракавым розыгрышам Мастэрс, упершыню яго спансавала кампанія «Dafabet». Прызавы фонд склаў £600 000 (на £100 000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £200 000 (на £25 000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца.
![Роні О'Саліван, 2014 год](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/77/Ronnie_O%27Sullivan_2014_001.jpg/640px-Ronnie_O%27Sullivan_2014_001.jpg)
У турніры прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў афіцыйным рэйтынгу. Леташні чэмпіён турніру — Марк Сэлбі, не змог абараніць тытул, саступіўшы ў фінале Роні О’Салівану, які выйграў свой пяты Мастэрс. (далей…).