Шаблон:Выбраны змест/Новая зямля (паэма)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Новая зямля» — лірыка-эпічная паэма, напісаная Якубам Коласам у 1911—1923 гадах, першы беларускі буйны эпічны твор. Першыя главы кнігі друкаваліся ў газеце «Наша ніва» ў 1912 годзе, асобным кніжным выданнем паэма выйшла ў 1923 годзе.
![Аўтограф «Новай зямлі»](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/03/%D0%90%D1%9E%D1%82%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84_%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B9_%D0%B7%D1%8F%D0%BC%D0%BB%D1%96.gif/320px-%D0%90%D1%9E%D1%82%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84_%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B9_%D0%B7%D1%8F%D0%BC%D0%BB%D1%96.gif)
Падзеі адбываюцца на Беларусі ў 1890—1900-х гадах, а першаасновай твора стала жыццё бацькоў Якуба Коласа і астатніх членаў сям’і, сваякоў і знаёмых. У паэме дакладна і маляўніча адлюстраваны тагачасны традыцыйны лад жыцця беларускага сялянства (далей…).