Шарааргун
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шарааргун[1] — рака ў Рэспубліцы Чачня. Правы прыток Аргуна. Даўжыня — 86 км. Плошча вадазборнага басейна — 1150 км².
Хуткія факты Шарааргун, Характарыстыка ...
Шарааргун | |
---|---|
руск. Шароаргун | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 86 км |
Басейн | 1 150 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 42°34′04″ пн. ш. 45°29′25″ у. д.HGЯO |
Вусце | Аргун |
• Каардынаты | 43°01′25″ пн. ш. 45°42′57″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Аргун → Сунжа → Церак → Каспійскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Чачня |
Код у ДВР | 07020001212108200005993 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Бярэ пачатак на паўночным схіле Тушацкага хрыбта са снягоў і ледавікоў яго вяршыняў: Данасмта, Чэшос-мта, Вялікі Качу і Малы Качу. Упадае ў Аргун паблізу былога Аргунскага ўмацавання, крыху вышэй за сяло Старыя Атагі. Шарааргун уяўляе даволі вялікую і вельмі хуткую горную рэчку, шырынёй месцамі 40 метраў і больш.