Шарлеруа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шарлеруа (фр.: Charleroi, валон.: Tchålerwè) — горад у Бельгіі, размешчаны ў правінцыі Эно, якая адносіцца да Валонскай часткі краіны. Шарлеруа знаходзіцца на рацэ Самбр, у 50 км на поўдзень ад Бруселя. У горадзе пражываюць 212.000 чалавек.
| ||||||||||||||||||||||||
У эканоміку Шарлеруа традыцыйна найбольшы ўклад уносяць сталявары, аднак гэтая галіна ў апошні час структурна змянілася. Акрамя гэтага, горад з’яўляецца авіяцыйным (аэрапорт Брусель-Шарлеруа) і чыгуначным вузлом. Праз канал Шарлеруа-Брусель горад мае зносіны з фламандскімі воднымі шляхамі.
Шарлеруа быў заснаваны іспанцамі ў 1666 годзе як крэпасць Шарнуа (фр. Charnoy), пазней перайменаваны ў гонар юнага караля Карла II. Футбольны стадыён горада быў адной з арэн, на якіх праходзілі матчы чэмпіянату Еўропы па футболу 2000.