From Wikipedia, the free encyclopedia
«Шлях пілігрыма»[1] (англ.: The Pilgrim’s Progress from This World to That Which Is to Come, літаральна «Падаро́жжа пілігры́ма з гэ́тага све́ту ў бу́дучы») — хрысціянская алегорыя англійскага пісьменніка Джона Баньяна, выдадзеная ў 1678 годзе. Лічыцца адным з найбольш істотных твораў рэлігійнай англійскай літаратуры[2][3], перакладзеная больш як на 200 моў і ніколі не знікала з продажу[4][5]. Баньян пачаў пісаць кнігу ў бедфардшырскай акруговай турме, куды ён быў кінуты за парушэнні Акту аб сходах, які забараняў адпраўленне рэлігійных набажэнстваў па-за юрысдыкцыяй англіканскай царквы. Першыя даследчыкі Баньяна, прыкладам Джон Браўн з Бэдфарду, лічыў, што «Шлях пілігрыма» быў пачаты падчас другога, кароткага зняволення Баньяна цягам шасці месяцаў 1675 года[6], аднак пазнейшыя, сярод якіх Роджэр Шэрак, лічаць, што Баньян пачаў пісаць твор ужо ў часе першага зняволення (1660—1672) адразу пасля сканчэння ўласнай духоўнай аўтабіяграфіі «Дастаткова ласкі для найвялікшага грэшніка» (англ.: Grace Abounding to the Chief of Sinners).[7]. Яшчэ пры жыцці аўтара першая частка кнігі атрымала 11 выданняў агульным тыражом 100 000 асобнікаў.
Шлях пілігрыма | |
---|---|
The Pilgrim’s Progress | |
| |
Жанр | рэлігійная алегорыя |
Аўтар | Джон Баньян |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1678 |
Дата першай публікацыі | 1678 |
Колькасць старонак | 191 |
Носьбіт | кніга |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.