Шранява (герб)
шляхецкі герб / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шраня́ва (польск.: Szreniawa) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з канца XIV ст.. Мае ўласна польскае паходжанне і быў створаны ў гонар рыцарскай кавалерыі, якая адрознілася падчас бітвы на рацэ Шранява. У Вялікім Княстве Літоўскім з'явіўся пасля Гарадзельскай уніі 1413 года.
Гербам карысталіся каля 120 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Квілецкія, Ліпскія, Любамірскія, Рагозы, Скіндары, Стадніцкія.