Штаб БКА
From Wikipedia, the free encyclopedia
Штаб БКА, таксама вядомы як Цэнтральны штаб БКА[1], Галоўнае кіраўніцтва БКА[2], Беларускі штаб[2], — кіроўны орган Беларускай краёвай абароны, які, аднак, быў залежны ад нямецкага штаба і быў абмежаваны ў сваіх дзеяннях[2]. 5 кастрычніка 1944 года вайсковы аддзел БЦР быў ператвораны ў Кіраўніцтва вайсковых спраў БЦР, якому быў падпарадкаваны штаб, які ўжо існаваў толькі намінальна[3].
Пры самым пачатку арганізацыі БКА немцы стараліся як найбольш абмежаваць кампетэнцыі беларускага штаба. Так, у штабе БКА не было аперацыйнага аддзела, што зводзіла ягоную ролю на другараднае месца. Паводле нямецкага плану, заданнем штаба БКА, апрача правядзення мабілізацыі, была праца прапагандовая. З гэтым поглядам беларускі штаб безупынна змагаўся[2].
Немцы штаб спачатку называлі «аддзелам БКА», з чым не магла пагадзіцца БЦР. Немцы не хацелі згадзіцца на назву «штаб», таму БЦР вырашыла называць штаб «Галоўным Кіраўніцтвам БКА»[2].