Шуйскія
княжацкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шуйскія (руск.: Шуйские, польск.: Szuyscy) — княжацкі род у Маскоўскай дзяржаве, Вялікім Княстве Літоўскім, Польшчы і Расіі. Галіна Рурыкавічаў. Адыгрывалі значную ролю ў гісторыю Маскоўскай дзяржавы XVI — пачатку XVII стагоддзяў. Адзін з прадстаўнікоў роду -- Васіль Іванавіч Шуйскі, у 1606—1610 гадах быў маскоўскім царом. У Маскоўскай дзяржаве род згас у 1-й палове XVII стагоддзя, яго вялікалітоўская галіна існуе да цяперашняга часу, яе прадстаўнікі трымалі ўрады ў асноўным у Берасцейскім ваяводстве.