Эвальд Герынг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эвальд Герынг (ням.: Ewald Hering; 5 жніўня 1834, Альтгерсдорф — 26 студзеня 1918, Лейпцыг) — нямецкі фізіёлаг.
Эвальд Герынг | |
---|---|
ням.: Ewald Hering | |
Дата нараджэння | 5 жніўня 1834(1834-08-05)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 студзеня 1918(1918-01-26)[1][3][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Heinrich Ewald Hering[d] |
Род дзейнасці | фізіёлаг, педагог, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Eugen Steinach[d] і Ken Kure[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вывучаў медыцыну ў Лейпцыгу (1853-58). Прафесар фізіялогіі ў Вене, Празе і Лейпцыгу. Асноўныя працы па фізіялогіі дыхання (Герынга — Брэера рэфлексы), органаў пачуццяў і цягліц. Герынг прапанаваў гіпотэзу святло-і колераадчування, вядомую пад назвай «гіпотэза процілеглых колераў», згодна з якой святло- і колераадчуванне — вынік працэсаў, якія праходзяць як у сятчатцы вока, так і ў глядзельных цэнтрах мозгу. Герынг адрозніваў ў спектры 4 асноўныя колеры: чырвоны, жоўты, зялёны і сіні. Кожнай пары асноўных колераў, паводле Герынга, адпавядае асаблівае колераадчувальнае рэчыва ў воку. Камбінацыі асіміляцыі і дысіміляцыі гэтых рэчываў даюць адчуванне таго ці іншага колеру. Герынг даў тлумачэнне з’яў кантрасту. У прамове «Памяць як агульная функцыя арганізаванай матэрыі» (1870) Герынг развіў уяўленне пра памяць як фундаментальнай уласцівасці ўсяго жывога, у тым ліку з’яў арганічнай рэпрадукцыі і спадчыннасці. Герынг стаяў на пазіцыях псіхафізічнага паралелізму, згодна з якім псіхічныя і фізічныя працэсы складаюць 2 паралельныя шэрагі з’яў.