From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдуард ван Бейнум (Eduard van Beinum; 3 верасня 1901 — 13 красавіка 1959) — нідэрландскі дырыжор. Вядомы як папулярызатар музыкі Антона Брукнера.
Эдуард ван Бейнум | |
---|---|
Eduard van Beinum | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 3 верасня 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 красавіка 1959 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | Нідэрланды |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | класічная музыка |
Калектывы | Аркестр Кансертгебау |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў дырыжорам-самавукам. Ад 1927 да 1931 кіраваў аркестрам Харлемскага акрестравага таварыства. У 1931 годзе заняў месца другога дырыжора Каралеўскага аркестра Кансертгебау (асістэнта Вілема Менгельберга). Ад 1938 года ўжо падзяляў пасаду галоўнага дырыжора з Менгельбергам. У 1945-м, па заканчэнні Другой сусветнай вайны, ван Бейнум стаў аднаасобным галоўным дырыжорам Каралеўскага аркестра Кансертгебау (тады як Менгельбергу было забаронена займацца дырыжорскай дзейнасцю ў Нідэрландах з-за яго супрацоўніцтва з акупацыйным рэжымам). пераемнікам ван Бейнума ад 1959 года быў Бернард Хайтынк.
У 1947—1949 гадах ван Бейнум быў таксама галоўным дырыжорам Лонданскага філарманічнага аркестра. У 1956 быў галоўным дырыжорам Лос-Анжэлескага філарманічнага аркестра.
Памёр ад вострага сардэчнага прыступу падчас рэпетыцыі на сцэне Кансертгебау, працуючы над 1-й Сімфоніяй Брамса.
У цяперашні час існуе Фонд імя Эдуарда ван Бейнума (Eduard van Beinum Stichting), які падтрымлівае маладых таленавітых артыстаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.