From Wikipedia, the free encyclopedia
Эйн Соф, Эн Соф (іўр.: אֵין סוֹף, «бясконцасць»; лац.: En Sof[1]; En-Sof[2]; En-sof[3]) — у кабале[4] абазначэнне Бога, якое адлюстроўвае яго містычнасць і неспазнавальнасць па-за сувяззю са светам. Іншыя імёны Бога выражаюць яго адносіны са створаным светам.
Тэрмін Эйн Соф з'яўляецца сярод іўдзеяў Праванса ў XIII стагоддзі, і яго аўтарства прыпісваецца Ісаку Сляпому. Некаторыя рысы Эйн Соф збліжаюць яго з Адзіным неаплатонікаў. Падобна да яго яно здольна эманаваць, выпускаючы з сябе сфіроты. Сімвал увасабляе «Эйн Соф», бязмежнасць Бога, які існаваў, як лічаць кабалісты, да стварэння свету — неспасціжнае нішто — і затым явіў сябе як Бог-Творца (Элахім). Эйн Соф сімвалізуе крыніцу святла Божага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.