From Wikipedia, the free encyclopedia
Электратэхніка — вобласць тэхнічных навук, што вывучае атрыманне, размеркаванне, пераўтварэнне і выкарыстанне электрычнай энергіі.
Электратэхніка вылучылася ў самастойную навуку з фізікі ў канцы XIX стагоддзя.
У наш час электратэхніка складаецца з некалькі навук: электраэнергетыкі, электронікі, сістэмы кіравання, апрацоўкі сігналаў і тэлекамунікацыі. Асноўнае адрозненне ад электронікі складаецца ў тым, што электратэхніка вывучае праблемы, звязаныя з сілавымі буйнагабарытнымі электроннымі кампанентамі: лініі электраперадачы, электрычныя прывады, у той час як у электроніцы асноўнымі кампанентамі з’яўляюцца камп’ютары і інтэгральныя схемы[1]. У іншым сэнсе, у электратэхніцы асноўнай задачай з’яўляецца перадача электрычнай энергіі, а ў электроніцы — інфармацыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.