Электрычны акумулятар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Электрычны акумулятар — хімічная крыніца току, крыніца сілкавання шматразовага дзеяння, асноўная спецыфіка якой у зваротнасці ўнутраных хімічных працэсаў, што забяспечвае яе шматразовае цыклічнае выкарыстанне, праз зарадку-разрадку, для накаплення электраэнергіі і аўтаномнага сілкавання розных электратэхнічных прылад і абсталявання, а таксама для забеспячэння рэзервовых крыніц энергіі ў медыцыне, вытворчасці і іншых сферах. Электрычны акумулятар складаецца з корпусу, электродаў, клем, сепаратараў і электраліту. Акумулятары звычайна аб’ядноўваюць у батарэі для павышэння напружання.