![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/24/Lukoml_power_station_20090919_01.jpg/640px-Lukoml_power_station_20090919_01.jpg&w=640&q=50)
Энергетыка Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларусь не валодае значнымі ўласнымі паліўна-энергетычнымі рэсурсамі (ПЭР). За кошт уласных ПЭР пакрываецца толькі 15 % патрэб краіны (2007), астатнія 85 % імпартуюцца — у асноўным з Расіі. Характэрна высокая канцэнтрацыя выпрацоўкі электраэнергіі: на 11 найбольш буйных электрастанцыях цяпер выпрацоўваецца 95 % агульнага аб’ёму электраэнергіі. Агульная магутнасць электрастанцый складае каля 10 ГВт, больш за 97 % электраэнергіі выпрацоўваецца на ЦЭС.[1]. У 2017 з 34,5 млрд квт*гадз выпрацаванай электрычнасці 405 млн.квт*гадз было атрымана на ГЭС, 97 — на ветравых, 89 — на сонечных устаноўках.[2] На канец 2019 запланавана адкрыццё першага блока Беларускай АЭС.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/24/Lukoml_power_station_20090919_01.jpg/640px-Lukoml_power_station_20090919_01.jpg)