Эфект Кодзаі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эфект Кодзаі — перыядычная змена суадносін эксцэнтрысітэту і нахілу арбіты пад уздзеяннем масіўнага цела або некалькіх цел. Такім чынам, лібрацыі (ваганні вакол пастаянных значэнняў) адбываецца ў аргуменце перыцэнтра.
Гэты эфект быў апісаны ў 1961 годзе савецкім навукоўцам у галіне нябеснай механікі і дынамікі касмічных палётаў М. Л. Лідавым пры даследаванні арбіт штучных і натуральных спадарожнікаў планет [1][2] і ў 1962 годзе японскім астраномам Ёсіхідэ Кодзай (古在 由秀), калі ён аналізаваў арбіты астэроідаў[3]. Як паказалі далейшыя даследаванні, рэзананс Лідава-Кодзаі з’яўляецца важным фактарам, што фармуе арбіты нерэгулярных спадарожнікаў планет, транснептунавых аб’ектаў, а таксама пазасонечных планет і кратных зорных сістэм[4].