Югаславы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Югасла́вы, або югаславе́ны (сербахарв.: Jugoslaveni, Југославени) — сукупнасць паўднёваславянскіх народаў (сербаў, харватаў, баснійцаў-мусульман, чарнагорцаў, славенцаў і македонцаў), якія складалі насельніцтва колішняй Югаславіі, а таксама прадстаўнікі гэтага насельніцтва.
У канцы 1940-х гадоў колькасць югаславаў, якія пражывалі ў краіне (гэта значыць без уліку значнай дыяспары), перавышала 16 млн чалавек. Да пачатку 1980-х яна ўзрасла да 22,3 млн. У 1987 годзе натуральны прырост складаў 7 на 1000 чал., нараджальнасць — 15 на 1000 чал., смяротнасць — 9 на 1000 чал., дзіцячая смяротнасць — 25 на 1000 нованароджаных. Сярэдняя працягласць жыцця — 72 года[1].