![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/25/Accademia_-_Madonna_col_Bambino_benedicente_e_cherubin_-_Jacopo_Bellini.jpg/640px-Accademia_-_Madonna_col_Bambino_benedicente_e_cherubin_-_Jacopo_Bellini.jpg&w=640&q=50)
Якапа Беліні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Якапа Беліні (іт. Jacopo Bellini) — венецыянскі мастак. Меркаваныя даты жыцця 1400—1470. Нарадзіўся і памёр у Венецыі.
Якапа Беліні | |
---|---|
італ.: Jacopo Bellini | |
![]() | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
Дата нараджэння | каля 1400 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1470[1][2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Джэнтыле Беліні, Нікалосія Беліні[d] і Джавані Беліні |
![]() |
Сын лудзільшчыка. Верагодна, быў вучнем Джэнтыле да Фабрыяна. У 1424 годзе ён адкрыў майстэрню ў Венецыі, якой ён кіраваў аж да сваёй смерці, і ў якой вучыліся яго сыны і іншыя мастакі. Заснавальнік мастацкай дынастыі, якая складаецца з яго сыноў Джавані Беліні і Джэнтыле Беліні, а таксама яго зяця Андрэа Мантэнья.
Большую частку жыцця правёў у Венецыі. Распісаў у Венецыі мноства цэркваў, будынкаў і рэлігійных аб’ектаў. У 1441 годзе ў горадзе Ферара прымаў удзел у спаборніцтве на права напісаць партрэт герцага Ліянела д’Эстэ. Беліні выйграў спаборніцтва ў Пізанела. У Падуі навучаў юнага Андрэа Мантэнья.
Многія з яго найвялікшых твораў былі страчаны.