Янь Бінтаа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Янь Бінтаа (кіт.: 颜炳涛; нар. 16 лютага 2000) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст адкрытага чэмпіянату Паўночнай Ірландыі 2017 года і паўфіналіст International Championship 2017 года. З лістапада 2017 года нязменна ўваходзіць у топ-32 сусветнага рэйтынгу.
Янь Бінтаа
кіт.: 颜炳涛 | |
Дата нараджэння: | 16 лютага 2000(2000-02-16) (24 гады) |
---|---|
Месца нараджэння: | Кітай |
Грамадзянства: | Кітай |
Прафесійная кар’ера: | 2016–... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 26 (18.12.2017—...) |
Цяперашні рэйтынг: | 26 (18 снежня 2017) |
Прызавыя грошы: | > £180,000 |
Найвышэйшая серыя: | 137 (Адкрыты чэмпіянат П.Ірландыі 2017) |
Колькасць соценных серый: | 23 |
Лепшы рэйтынгавы вынік: | фінал (Адкрыты чэмпіянат П.Ірландыі 2017) |
Перамогі на турнірах | |
Чэмпіянат свету: | 1/16 фіналу (2017) |
Пачаў выступаць на прафесійным узроўні ў 2013 годзе ва ўзросце 13 гадоў на нізкарэйтынгавых турнірах азіяцкага тура серыі Players Tour Championship, дайшоўшы да 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Чжанцзягана, пасля чаго атрымаў уайлдкард на рэйтынгавы адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 года, здзейсніўшы дэбют на рэйтынгавых турнірах. У наступным сезоне дайшоў да 1/8 фіналу нізкарэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Ісіна і да 1/16 фіналу рэйтынгавых Усі Класік і Шанхай Мастэрс, а ў лістападзе 2014 года стаў самым маладым чэмпіёнам свету сярод аматараў у гісторыі ў 14-гадовым узросце, што дазволіла яму атрымаць прафесійны статус, але з-за праблем з атрыманнем брытанскай візы пачатак яго прафесійнай кар'еры быў перанесены на сезон 2016/2017. У сезоне 2015/2016 у складзе другой каманды Кітая разам з Чжоу Юэлунам стаў пераможцам кубку свету, перайграўшы найлепшых снукерыстаў свету, пасля чаго ўдзельнічаў на запрашальным турніры Champion of Champions, дзе дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі. У сваім дэбютным сезоне сярод прафесіяналаў дайшоў да чвэрцьфіналу German Masters 2017, пасля чаго ўвайшоў у топ-64 сусветнага рэйтынгу, а таксама дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, а ў сезоне 2017/2018 дайшоў да паўфіналу International Championship і да фіналу адкрытага чэмпіянату Паўночнай Ірландыі, дзе саступіў Марку Уільямсу (8:9), стаўшы самым маладым фіналістам рэйтынгавага турніру ў гісторыі снукера, што дазволіла кітайцу ўвайсці ў топ-32 рэйтынгу.
Падняўся на найвышэйшае для сябе 26-е месца ў сусветным рэйтынгу ў сярэдзіне снежня 2017 года. За прафесійную кар'еру аформіў больш за 20 сэнчуры-брэйкаў, а таксама зарабіў больш за 180 тысяч фунтаў, уваходзячы ў топ-150 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку.