Ян Іскра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Іскра з Брандзіса (чэшск.: Jan Jiskra z Brandýsa, славацк.: Ján Jiskra z Brandýsa, венг.: János Giskra, ням.: Johann Giskra von Brandeis; каля 1400 — каля 1469) — славацкі дзяржаўны дзеяч. Адзін з правадыроў табарытаў. У 1437 на чале наёмнага войска з былых табарытаў здзейсніў паход супраць туркаў. У 1440—1452 вярхоўны гетман венгерскага караля ў Славакіі. У 1454 узначаліў барацьбу славацкіх феадалаў супраць антыфеадальнага руху, так званага руху брацікаў. У 1462 заключыў дагавор з венгерскім каралём Мацьяшам Хуньядзі і за адмову ад улады ў Славакіі атрымаў землі ў Трансільваніі.
Хуткія факты Ян Іскра, Нараджэнне ...
Ян Іскра | |
---|---|
чэшск.: Jan Jiskra z Brandýsa | |
Нараджэнне |
каля 1400[1] |
Смерць | 1469[2] |
Дзейнасць | ваенная справа[3] і дыпламатыя[3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць