Японская рэпатрыяцыя Паўднёвага Сахаліна і Курыльскіх астравоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Японская рэпатрыяцыя Паўднёвага Сахаліна і Курыльскіх астравоў — рэпатрыяцыя японскага, айнскага i карэйскага насельніцтва[1] Паўднёвага Сахаліна і Курыльскіх астравоў, якія адышлі СССР ад Японіі ў выніку Другой сусветнай вайны[2]. Праходзіла адначасова з аналагічнымі мерапрыемствамі па рапатрыяцыі японцаў з Карэі, Манчжурыі, Тайваня і іншых былых японскіх калоній. У два этапы з 1946 па 1966 гг. з Сахалінскай вобл. ў Японію выселілі 283 320 чал., сярод якіх 8 000 ваеннапалонных і каля 17 000 жыхароў Курыльскіх астравоў[3][4][5]. Пісьмовыя заявы пра сваё жаданне застацца ў СССР падалі 469 дарослых грамадзян Японіі, пры іх таксама засталося 187 чалавек дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў[6].