From Wikipedia, the free encyclopedia
«12 угневаных мужчын» (англ.: 12 Angry Men) — юрыдычная драма 1957 года, рэжысёрскі дэбют Сідні Люмета. Экранізацыя аднайменнага тэлеспектакля Рэджынальда Роўза, які адпавядае ўсім канонам драматургіі класіцызму (адзінства месца, часу і дзеяння).
12 угневаных мужчын | |
---|---|
англ.: 12 Angry Men | |
Жанр | драматычны фільм[1][2], працэсуальная драма[d] і фільм у замкнёнай прасторы[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 95 хв. |
Бюджэт | 340 000 $ |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 10 красавіка 1957[3] |
IMDb | ID 0050083 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сучаснымі кіназнаўцамі расцэньваецца як адна з найвялікшых юрыдычных карцін у гісторыі. Галоўны прыз Берлінскага кінафестывалю, тры намінацыі на прэмію «Оскар», у тым ліку за найлепшы фільм года. Па стане на студзень 2024 паводле вынікаў галасавання на найбуйнейшым міжнародным сайце, прысвечаным кіно — IMDb, займае 5 месца сярод найлепшых фільмаў усіх часоў.
Гісторыя пачынаецца ў зале суда пасля заключных спрэчак па справе аб забойстве, і суддзя дае ўказанні прысяжным. Па тагачасных законах ЗША смяротны прысуд павінен быў выносіцца судом прысяжных аднагалосна. Пытанне, на якое яны шукаюць адказ, заключаецца ў тым, ці забіў 18-гадовы падазраваны ўласнага бацьку. Прысяжныя таксама былі праінфармаваныя, што прызнанне падазраванага вінаватым прывядзе да абавязковага пакарання смерцю (паводле сучаснага заканадаўства ЗША, гэтага больш не можа быць). Дванаццаць чалавек ідуць у пакой для пасяджэнняў, дзе пачынаюць знаёміцца і абмяркоўваць справу. Сюжэт фільма разгортваецца вакол цяжкасцей у вынясенні вердыкту з-за, у некаторых выпадках, прадузятасці некаторых членаў журы. Нягледзячы на неабходнасць абмеркавання, ніхто з членаў журы не звяртаецца да аднаго па імені, бо не ведае імёнаў; аднак у самым канцы героі Джозэфа Суіні і Генры Фонды вымаўляюць свае імёны (Макардэл і Дэвіс адпаведна).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.