вайсковае злучэнне Узброеных сілаў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
188-я гвардзейская Наўгаро́дская Чырванасця́жная ордэнаў Суво́рава і Куту́зава 2-й ступе́ні інжыне́рная брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — Вёска Новае Пашкава Магілёўскага раёна.
188-я гвардзейская Наўгародская Чырвонасцяжная ордэнаў Суворава і Кутузава 2-й ступені інжынерная брыгада | |
---|---|
альтэрн.: 188-я інжынэрная брыгада[1] | |
Гады існавання | з 1942 г. |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Спецыяльныя войскі |
Тып | воінскае фарміраванне і брыгада |
Дыслакацыя | Новае Пашкава[2] |
Знакі адрознення | |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | гвардыі палкоўнік Ігар Негярыш[3] |
15 верасня 1942 года ў вёсцы Чыміхіна Ціхвінскага раёна Ленінградскай вобласці была сфарміравана 39-я інжынерна-сапёрная брыгада спецыяльнага прызначэння.
З красавіка 1944 года яе поўнае найменне — 2-я гвардзейская матарызаваная штурмавая інжынерна-сапёрная Наўгародская брыгада Рэзерву Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, а з чэрвеня — 2-я гвардзейская матарызаваная штурмавая інжынерна-сапёрная Наўгародская Чырванасцяжная брыгада. У Беларускай наступальнай аперацыі брыгада забяспечвала баявыя дзеянні дзвюх армій, удзельнічала ў вызваленні гарадоў Орша, Барысаў, Мінск.
У лістападзе 1945 года яна была перафарміравана ў 6-ю гвардзейскую інжынерна-сапёрную Наўгародскую Чырванасцяжную ордэнаў Суворава і Кутузава II ступені брыгаду, а ў красавіку 1947 года — у 10-й гвардзейскі інжынерна-сапёрны Наўгародскі Чырванасцяжны ордэнаў Суворава і Кутузава II ступені полк.
У 1990-я гады воінская частка стала 188-й гвардзейскай інжынерна-сапёрнай, а затым — інжынернай брыгадай.
У складзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь асабісты склад брыгады прымаў удзел практычна ва ўсіх буйных вучэннях, такіх як «Бярэзіна-2002», «Захад-2009» і «Шчыт Саюза-2011».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.