From Wikipedia, the free encyclopedia
8-ы пяхотны рэгімент Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падраздзяленне войска Вялікага Княства Літоўскага перыяду Рэчы Паспалітай, утворанае 1 сакавіка 1790 года як Пяхотны рэгімент дому Радзівілаў, распушчанае ў студзені 1794 года і ўзноўленае ў красавіку 1794 года.
8-ы пяхотны рэгімент Вялікага Княства Літоўскага | |
---|---|
Гады існавання |
1 сакавіка 1790 — студзень 1794, красавік 1794 — 1795 |
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Уваходзіць у | Войска Вялікага Княства Літоўскага |
Тып | пяхота |
Колькасць | 1295 чалавек |
Дыслакацыя | Нясвіж, Чарнобыль (1791), Нясвіж (1792), Плоньск, Стволавічы (1793) |
Удзел у |
З’яўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася з некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазнейшаму пяхотнаму палку. Складаўся з 2 батальёнаў па чатыры роты (астатнія 8 палкоў літоўскай пяхоты мелі толькі па адным батальёне).
Размяшчэнне: Нясвіж, Чарнобыль (1791), Нясвіж (1792), Плоньск, Стволавічы (1793).
Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 мая 1791 года, у тым ліку ў бітвах пад Мірам (11 чэрвеня 1792), Зэльвай (4 ліпеня), Залужжам (11 ліпеня), Бярэсцем (23 ліпеня), а таксама ў бітве пад Соламі (25 чэрвеня 1794) у час паўстання 1794 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.