![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/22/Heckert_GNU_white.svg/langbe-640px-Heckert_GNU_white.svg.png&w=640&q=50)
GNU Free Documentation License
ліцэнзія свабоднага аўтарскага права / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліцэнзія GNU на свабодную дакументацыю, распрацаваная і рэкамендаваная Фондам Свабоднага праграмнага забеспячэння дзеля выкарыстання пры распаўсюджанні дакументацыі, кніг і іншых крыніц інфармацыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/22/Heckert_GNU_white.svg/320px-Heckert_GNU_white.svg.png)
Усе матэрыялы, размешчаныя ў Вікіпедыі, аўтаматычна ліцэнзуюцца згодна з умовамі Ліцэнзіі GFDL, калі не пазначана іншае. Далей пададзены пераклад гэтае Ліцэнзіі на беларускую мову. Гэты пераклад не з’яўляецца афіцыйным перакладам Ліцэнзіі GFDL і не мае юрыдычнай сілы. Гэты пераклад створаны толькі для знаёмства з агульнымі прынцыпамі дзеяння гэтае Ліцэнзіі, але аўтар гэтага перакладу рэкамендуе пры ўзнікненні пытанняў звяртацца непасрэдна да афіцыйнага тэксту Ліцэнзіі GFDL: http://www.gnu.org/licenses/fdl.txt
_____
Свабодная ліцэнзія для дакументацыі (GNU) Версія 1.2, лістапад 2002
Copyright (C) 2000,2001,2002 Фонд Свабоднага Праграмнага Забеспячэння 51 Franklin St, Fifth Floor, Boston, MA 02110-1301 USA
Гэты ліцэнзійны дакумент дазволена капіраваць і распаўсюджваць каму заўгодна, але яго змена забароненая.